Пра аўтара і сайт

Джэймс Алісан (нар. 1959) – каталіцкі тэолаг, святар і аўтар. Ён вучыўся, жыў і працаваў у Мексіцы, Бразіліі, Балівіі, Чылі, Іспаніі і ЗША, а таксама ў роднай яму Англіі. Ступень доктара тэалогіі ён атрымаў на факультэце айцоў езуітаў у Белу-Арызонты, Бразілія, у 1994 г. Яго спецыялізацыя – сістэматычная тэалогія.

Джэймс Алісан найперш вядомы сваім унёскам у папулярызацыю працаў выбітнага французскага мысляра Рэнэ Жырара і адаптацыю яго ідэй у тэалагічным дыскурсе. Ён таксама вядомы сваім цвёрдым і цярплівым настойванні на праўдзе ў пытаннях ЛГБТ – праўдзе як безумоўным складніку хрысціянскай веры і адпраўным пункце для пастырскага служэння ў гэтай сферы.

Джэймс выхоўваўся ў евангельскай англіканскай сям’і і стаў каталіком ва ўзросце 18 гадоў. Ён быў высвячаны на святара ў 1988 г. У 1981 г. ён далучыўся да Закону айцоў-дамініканцаў, які пакінуў праз чатырнаццаць гадоў. Цяпер Джэймс прапаведуе, чытае лекцыі, удзельнічае ў акадэмічных праектах і вядзе рэкалекцыі па ўсім свеце. Ён з’яўляецца адным з кіраўнікоў Imitatio.

Калі не ў дарозе, Джэймс жыве ў Мадрыдзе, Іспанія.

Кнігі Джэймса Алісана перакладаліся на галандскую, французскую, італьянскую, партугальскую, рускую і іспанскую мовы.

Апошняя яго апублікаваная праца – “Jesus the Forgiving Victim” (Ісус – Ахвяра, якая прабачае) – праграма ініцыяцыі ў хрысціянскую веру для дарослых, створаная на аснове інтэрпрэтацыі ідэй Рэнэ Жырара. Ейны тэкст цалкам перакладзены на французскую і валійскую мовы, і рыхтуецца іспанскі пераклад.

Гэты сайт быў створаны ў чэрвені 2005 г. як спроба сабраць разам раскіданыя па сеціве паасобныя тэксты, а таксама аўдыё і відэа матэрыялы тэолага. Сайт не з’яўляецца афіцыйным рэсурсам Джэймса Алісана, аднак усе тэксты апублікаваны тут са згоды аўтара. Каб сачыць за абнаўленьнямі на сайце, далучыцеся да рассылкі або сачыце за імі ў Твітары.

Водгукі, заўвагі і прапановы дасылайце па-беларуску на адрас: james.alison.theology@gmail.com
Адрас для кантактаў з Джэймсам Алісанам: cgfragments@btinternet.com